Міністр спорту прапанаваў скараціць колькасць каманд у футбольнай Вышэйшай лізе

“16 каманд — гэта занадта” / abff.by
На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па развіцці спорту ў Беларусі галіновы міністр Сяргей Кавальчук прапанаваў скараціць колькасць каманд у Вышэйшай лізе беларускага футбола.
— 16 каманд — гэта занадта. Часам мы вельмі рана пачынаем чэмпіянат, калі каманды яшчэ не паспяваюць завяршыць перадсезонную падрыхтоўку, — адзначыў Кавальчук.
— Якасць палёў у сакавіку, умовы надвор'я не заўсёды добрыя. Завяршаем чэмпіянат часам у снежні, і асноўныя матчы, калі трэба вызначаць чэмпіёна, выпадаюць на складаныя кліматычныя ўмовы.
У нас у краіне ёсць магчымасць граматна выбудаваць сістэму. Менш каманд — менш матчаў.
А калі іх менш, мы можам пачаць чэмпіянат крыху пазней, а завяршыць крыху раней.
Па інфармацыі некаторых СМІ, Лукашэнка планаваў у 2025 годзе зняць з пасады старшыні федэрацыі футбола Макалая Шарснёва, хаця гэта можыць зрабіць толькі праўленне федэрацыі. Пра адстаўку гаварылі ў пачатку сакавіка, калі Аляксандр Лукашэнка захаваў пасаду міністру спорту Кавальчуку.
Тады ён згадаў канфлікт міністра і кіраўніка федэрацыі, ды сказаў: "Калі Шарснёў не здольны працаваць, значыць, будзем шукаць іншага чалавека".
Потым Лукашэнка загадаў міністру спорту Сяргею Кавальчуку не ўмешвацца ў футбольныя справы, пісала "Трыбуна". Нібыта ў іх 12 сакавіка была сустрэча, дзе Лукашэнка заявіў, што перамены ў федэрацыі футбола цяпер не патрэбныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.