Ілля Шкурын забіў першы гол за "Легію"
  Ілля Шкурын / Anna Jajkiewicz, nowiny24.pl
Беларускі футбаліст Ілля Шкурын 2 красавіка забіў першы гол за варшаўскую "Легію". Ён адзначыўся ў паўфінальным матчы Кубка Польшчы супраць "Руха" з Хожува.
Гульня скончылася з лікам 5:0 на карысць сталічнага клуба. Шкурын выйшаў на замену, яго мяч у браму "Руха" быў апошнім у гэтай гульні.
Гульцом варшаўскай "Легіі" Шкурын стаў 20 лютага. Ён падпісаў з польскім клубам трохгадовы кантракт.
У 2020-м спартовец падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў. Тады ён заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.