У Жодзіне пасажырскі аўтобус выехаў на тратуар і знёс помнік-гармату

Аўтобус на месцы здарэння ў Жодзіне, 5 сакавіка 2024-га / vk.com/zhodinonewsby
У Жодзіне пасажырскі аўтобус страціў кіраванне і выехаў на тратуар, пашкодзіў агароджу. Як паведамляюць "Жодзінскія навіны", здарэнне адбылося ў аўторак каля 8-й гадзіны на Савецкай вуліцы. Па некаторых звестках, падчас руху ў кіроўцы здарыўся інсульт. Яго завезлі ў бальніцу.
Ёсць звесткі, што аўтобус таксама знёс помнік-гармату.
Падчас здарэння ніхто з людзей не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.