У выхадныя ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі

У выхадныя ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі

У выхадныя ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі. Яго будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы.

У пятніцу, 11 снежня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным захадзе нашай краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Па поўначы месцамі ўзмоцніцца паўднёва-заходні вецер парывамі да 15-17 метраў за секунду. Тэмпература паветра гэтай ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, заўтра днём прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У суботу, 12 снежня, часам магчымыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца слабы галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём чакаецца ад мінус 1 да плюс 5.

У нядзелю, 13 снежня, часам прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Днём чакаецца ад нуля да плюс 5 градусаў.

У панядзелак, 14 снежня, ноччу захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, днём надвор'е абумовяць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На некаторых участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца ад мінус 2 да плюс 3, днём па паўднёвым захадзе яна падымецца да 5 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

У выхадныя ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі