У Віцебску і Магілёве ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды

У Віцебску і Магілёве ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды

У Беларусі працягваюць фіксаваць тэмпературныя рэкорды. Чацвёрты дзень запар незвычайна цёплае для снежня надвор’е стаіць у Віцебску: 22 снежня тут было 6 градусаў вышэй за нуль, а гэта болей за тэмпературны рэкорд 79-гадовай даўніны, калі паветра ў такі самы дзень прагрэлася да 5,8 градуса.

У Магілёве быў пабіты рэкорд 22 снежня 1989 года (5,3 градуса) — у аўторак паветра прагрэлася тут да 6,6 градуса цяпла.

Рэкорд дня 1971 года паўтарыўся ў Мінску — 6,7 градуса.

Самым цёплым горадам краіны быў Брэст — +9,5. Да рэкорда 1989 года не хапіла 0,4 градуса.

Серада, 23 снежня можа стаць найцяплейшым днём снежня: максімумы па краіне прагназуюцца ад 7 да 13 градусаў. У Мінску чакаецца 9-11 градусаў цяпла. Аднак абсалютны максімум зімы хутчэй за ўсе не зменіцца — гэта было 13,6 градуса 15 лютага 1990 года, паведамляе БелаПАН.

Фота з архіву