У Віцебску гарэў склад піламатэрыялаў (фота)
Справіцца з пажарам ратавальнікам удалося за гадзіну.
Прыкладна ў 13.30 яны атрымалі паведамленне, што на вуліцы Ленінградскай гарыць склад піламатэрыялаў. На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што склад плошчай 15х20 метраў гарыць адкрытым полымем. Для ліквідацыю пажару былі выкарыстаныя 6 машынаў.
Памяшканне па вытворчасці мэблі належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. На момант узнікнення пажару прадпрыемства працавала. Пацярпелых ад пажару няма.
Ліквідаваны пажар быў прыкладна ў 14.30, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў. Яго прычына і памер шкоды высвятляюцца.
Агонь знішчыў на складзе дах, перакрыцце столі, пашкодзіў чатыры дрэваапрацоўчыя станкі і 10 кубаметраў піламатэрыялаў.

Фота — mchs.gov.by