У Ваўкавыску мужчына абліў кіпнем сваю грамадзянскую жонку
Таксама ён яе ледзь не зарэзаў, нанёс шматлікія колата-рэзаныя раны.
Сварка адбылася ў доме 49-гадовага жыхара Ваўкавыска, які быў у стане алкагольнага ап'янення. 49-гадовая жанчына трапіла ў бальніцу.
У адносінах падазраванага распачатая крымінальная справа па артыкулах "замах на злачынства" і "забойства". Мужчына затрыманы, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia