У свеце каранавірусам заразіліся 422 тысячы чалавек
У свеце каранавірусам заразіліся амаль 423 тысячы чалавек. Колькасць ахвяр складае 18 916 (найбольш у Італіі — 6 820). Вядома, што вылечыліся больш за 108 тысяч чалавек.
Па колькасці зарэгістраваных выпадкаў заражэння лідыруе Кітай — 81,5 тысячы, у Італіі — больш за 69 тысяч. У Беларусі заўчора было аб'яўлена пра 81 выпадак. Чакаецца, што ў сераду агучаць новую лічбу.
У той час, калі ў Польшчы з 25 сакавіка ўводзяцца новыя забароны з-за каранавіруса, а ў Індыі ўсё насельніцтва адправілі на каранцін, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што "эканамічная рэцэсія можа быць страшней каранавіруса", таму ён хоча вярнуць краіну "да нармальнага жыцця".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.