У суботу ў Беларусі будзе ад +17 да +26
Каштаны, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 28 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні, уначы — ўмераны, удзень — парывісты, месцамі моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 цяпла. Удзень прагназуецца ад +17 па паўночным захадзе да +26 па паўднёвым усходзе.