У суботу будзе цёпла, пройдуць кароткачасовыя дажджы

Ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў некаторых раёнах прагназуецца туман. 

Вецер будзе заходнім 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16 градусаў, днём паветра прагрэецца да 20-26 градусаў вышэй за нуль.

Фота з сацыяльных сетак