У Слуцку за два дні ў радзільным доме памерлі два немаўляты
У Слуцку за два дні ў радзільным доме памерлі два немаўляты. Як інфармуе партал tut.by, гэта былі даношаныя, буйныя дзяўчынкі. Сваякі парадзіх звярнуліся з заявамі ў Следчы камітэт. У іх прысутнічае прозвішча аднаго лекара — акушэра-гінеколага Ф.
Адна жанчына ў яе нараджала, другая — назіралася падчас цяжарнасці. У апошнім выпадку жанчына скардзілася на боль, а лекар ёй казала, што "ўсё нармальна, рыхтуйцеся да родаў". А пасля высветлілася, што плод загінуў. Маці адправілі ў радзільню Салігорска — нараджаць мёртвую дзяўчынку. У папярэднім заключэнні экспертызы, выдадзенай сваякам, сказана, што дзіця памерла ад гіпаксіі (кіслароднага галадання).
Сваякі абедзвюх парадзіх аб'ядналіся і спрабуюць разабрацца ў сітуацыі разам.