У Слуцкім раёне абрынулася воданапорная вежа
У вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна абрынулася цагляная воданапорная вежа. Збудаванне вышынёй 26 метраў і аб’ёмам 75 кубічных метраў, узведзенае ў 1972 годзе, належыць Слуцкаму сыраробнаму камбінату.
Паведамленне пра здарэнне паступіла ў МНС 17 лютага ў 2.19. Без вады засталося 130 прыватных жылых дамоў і малочна-таварны комплекс. Пацярпелых няма. Праз гадзіну ваду падключылі па схеме без воданапорнай вежы.
Абвал канструкцыі мог адбыцца з-за старэння цаглянай кладкі падмурку вежы, перадае прэс-служба МНС.