У Слоніме загінуў будаўнік — ударыла электратокам

30-гадовы рабочы загінуў пры правядзенні рамонтна-мантажных работ на кладцы водаправодных труб. Маладога чалавека ўдарыла электратокам.



Як адзначае БЕЛТА, па факце смерці праверку праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта. У загінулага засталіся жонка і двое дзяцей.
 

Фота — sb.by