У сераду ў Беларусі чакаецца да 5 градусаў цяпла

У сераду, 2 снежня, у Беларусі чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, заўтра ў начныя гадзіны прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў са знакам плюс. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 0 да 5 градусаў цяпла.
Беларускія сіноптыкі сцвярджаюць, што ў нашай краіне ў пачатку снежня будзе трымацца цёплае і сырое надвор'е. Сярэдняя тэмпература паветра — на 3-5 градусаў вышэй за кліматычную норму.
Фота: БЕЛТА