У сераду ў Беларусі будзе да 13 цяпла, моцны вецер, дажджы

У сераду ў Беларусі будзе да 13 цяпла, моцны вецер, дажджы

18 лістапада ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, удзень з парывамі да 14 метраў, а ў Брэсцкай вобласці месцамі — да 15-20 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-8 градусаў цяпла, у дзённыя — 7-13 градусаў са знакам плюс.

Як паведамляла Еўрарадыё, у нашай краіне на бягучым тыдні будзе анамальна цёплае надвор'е з дажджамі, а месцамі і з мокрым снегам. Сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць норму на 3-8 градусаў. Больш падрабязна гл. тут. З нядзелі пачнецца пахаладанне.

Фота: БЕЛТА

У сераду ў Беларусі будзе да 13 цяпла, моцны вецер, дажджы