У сераду чакаюцца навальніцы і моцныя залевы

Уначы па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Удзень, як адзначае БЕЛТА, у асобных раёнах чакаюцца невялікія дажджы, навальніцы. У начны час і зранку месцамі туман. 

Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы ​​да 14 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра ўначы складзе +11...+17 градусаў, удзень чакаецца 21-27 градусаў цяпла. 

Фота — kp.by