У Рэчыцы хуліган зламаў нос міліцыянту

Міліцыя ў Рэчыцы 17 студзеня затрымала нецвярозага 37-гадовага мясцовага жыхара за дробнае хуліганства. Аднак у калідоры пастарунка хуліган стукнуў міліцыянта галавой у твар. Пры гэтым ён зламаў нос праваахоўніку. Гэта прывяло да кароткачасовага разладу здароўя міліцыянта. Як паведамляе БелаПАН, гэты 21-гадовы вайсковец у складзе патруля затрымоўваў хулігана.

На нападніка пачалі крымінальную справу па справе "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Хулігана ўзялі пад хатні арышт.

Дарэчы, раней у гэтым райцэнтры пачалі яшчэ адну справу за напад на міліцыянта. У лістападзе 2014 года пры затрыманні 30-гадовы хуліган стукнуў кулаком у галаву аднаго міліцыянта і ўкусіў за нагу другога.

Фота — sumy.ua