У Польшчы новыя забароны з-за каранавіруса: збірацца не больш 2 чалавек

У Польшчы новыя забароны з-за каранавіруса: збірацца не больш 2 чалавек

У Польшчы пачынаюць дзейнічаць новыя забароны з-за каранавіруса. Яны датычаць перасоўвання людзей. З 25 сакавіка да 11 красавіка могуць сабрацца на вуліцы не больш двух чалавек (абмежаванне не датычыць сем'яў), а на пахаваннях і вяселлях можа быць не больш пяці гасцей. Улады тлумачаць палякам, што гэта дадатковыя папераджальныя меры, якія скіраваныя на абмежаванне распаўсюду каранавіруса. Каб выйграць час і паспець падрыхтаваць бальніцы, паведамляе wyborcza.pl.

Людзі могуць выйсці з дома, калі ідуць у харчовую краму, аптэку, да лекара, ці выгульваюць сабаку. Ёсць і выключэнні для валанцёраў, якія дапамагаюць людзям, і для тых, хто не можа працаваць дыстанцыйна.

Выкананне патрабаванняў будзе кантраляваць паліцыя. Штрафы вялікія — да 1,5 тысячы еўра.

У Польшчы ўжо 799 выпадкаў заражэння каранавірусам, 9 чалавек памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.