У Полацку на поўначы Беларусі выпаў снег (фота)

У Полацку на поўначы Беларусі выпаў снег. Складана паверыць, што яшчэ два тыдні таму ў Беларусі было цёплае, амаль летняе надвор'е.
Гэта першы беларускі снег у гэтым сезоне. Фота з Полацка паціху распаўзаюцца па ўсім сацсеткам краіны. І крыху на Еўрарадыё:

Фота: Алесь Аркуш / Facebook

Фота: nikolaj.stankevich.86 / Instagram

Фота: Марыя Памельнікава / "ВКонтакте"