У Паўднёвай Карэі зафіксавалі больш новых выпадкаў каранавіруса, чым у Кітаі

У Паўднёвай Карэі зафіксавалі больш новых выпадкаў каранавіруса, чым у Кітаі

У свеце зафіксавана амаль 91 тысяча выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. У Паўднёвай Карэі зарэгістравалі больш новых выпадкаў каранавіруса, чым у Кітаі. Сеул паведаміў пра 476 хворых за суткі (агулам у іх амаль 5 тысяч хворых, памерлі 28 чалавек), Пекін — пра 206.

Каранавірус COVID-19 выяўлены ў 72 краінах. Загінулі ўжо 3116 чалавек (у КНР — 2943). У Беларусі афіцыйна заяўлена пра трох хворых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.