У панядзелак сіноптыкі прагназуюць моцны снег у Гомельскай вобласці
У бліжэйшыя суткі, 12 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі будзе снег, мокры снег, па паўднёва-заходняй палове з дажджом, па Гомельскай вобласці — моцны снег. Удзень — пераважна без ападкаў.
Уначы ў асобных раёнах магчымы слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, умеркаваны, па поўдні парывісты.
Тэмпература паветра цягам сутак складзе нуль — мінус 6 градусаў. Уначы на поўначы краіны пры праясненнях будзе мінус 7-10, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.