У Нямеччыне алкаголікам прапануюць прыбіраць вуліцы за піва

Беспрацоўным прапануюць прыбіраць вуліцы. Частку аплаты за сваю працу новаспечаныя дворнікі змогуць атрымліваць у выглядзе піва, паведамляе РБК.



Праграма пачне дзейнічаць ужо з сярэдзіны чэрвеня. Прыбіраючы вуліцы 3-6 гадзін у дзень, алкаголікі, акрамя піва, будуць атрымоўваць ежу і медыцынскае лячэнне. Таксама ім будуць выдаваць невялікія "кішэнныя грошы" ў памеры 1,25 еўра за гадзіну працы.



Праграма з'яўляецца абсалютна добраахвотнай. Арганізатары кажуць. што іх мэта не забяспечваць людзей півам, а даць беспрацоўным алкаголікам шанец арганізаваць свой ​​дзень, адчуць сябе значным і навучыцца жыць інакш.



Дарэчы, аналагічная схема паспяхова дзейнічае ў Амстэрдаме.



Ілюстрацыйнае фота — newslab.ru