У нядзелю ў Беларусі захаваецца нетыпова цёплае для снежня надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 20 снежня, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны і месцамі ўдзень чакаюцца невялікія дажджы. У асобных раёнах уначы і раніцай прагназуецца слабы туман.
Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты.
Тэмпература паветра будзе анамальна цёплай для снежня: уначы яна складзе 3-8 градусаў цяпла, а удзень слупкі тэрмометраў падымуцца да 5-10 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву