У нядзелю будзе да +10, моцны вецер

У нядзелю будзе да +10, моцны вецер

У бліжэйшыя суткі, 6 снежня, будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. На паўночным усходзе магчымыя невялікія дажджы.

На поўначы Беларусі сіноптыкі прагназуюць узмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду, у сувязі з чым абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі. Моцны вецер паўднёва-заходняга кірунку таксама чакаецца па ўсёй тэрыторыі краіны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да 7 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 5-10 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота з архіву