У мсціслаўскім гатэлі хлопец напаў на пакаёўку

Здарэнне адбылося апоўначы 9 верасня ў гатэлі "Мсціслаў". Ад нападу пацярпела 50-гадовая жанчына, паведамляе магілёўская міліцыя

27-гадовага нападніка затрымалі. Ім аказаўся неаднаразова судзімы жыхар вёскі Хадосы Мсціслаўскага раёна. На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 10 гадоў турмы. 

Фота — Fotolia