У Мінску знік 12-гадовы хлопчык

У Мінску знік 12-гадовы хлопчык

У Мінску знік 12-гадовы хлопчык. 9 лютага Яўген Залатар сышоў з дому (вуліца Каменнагорская, 62) і да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога невядома. Пошукам займаецца Фрунзенскі РУУС сталіцы, а таксама валанцёры з пошукава-выратавальнага атрада "Анёл".

Sputnik пераказвае інфармацыю міліцыі: хлопчык займаецца бадзяжніцтвам, жабраваннем, начуе ў пад'ездах і на тэхнічных паверхах (гарышчах) жылых дамоў, любіць перасоўвацца на грамадскім транспарце.

У Мінску знік 12-гадовы хлопчык
Фота з сацсетак.