У Мінску затрымалі нападніка на цяжарную жанчыну

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", 33-гадовая жанчына звярнулася ў міліцыю пасля таго, як каля банкамата на вуліцы Берута на яе напаў невядомы мужчына. Прыставіўшы да жывата велізарны кухонны нож, ён запатрабаваў зняць з карткі усе грошы і аддаць яму. Такім чынам зламыснік завалодаў 2 млн 800 тыс.рублёў. 

Праз суткі пасля звароту злачынца затрымалі ў кватэры, якая мела рэпутацыю прытона. Як высветлілася, мінчук ужо меў судзімасць за маёмасныя злачынствы і незаконнае абарачэнне наркотыкаў. 

Аператыўнікі таксама выявілі, што затрыманы спрабаваў у ламбардзе з ужываннем нажа завалодаць грашыма і ювелірнымі ўпрыгожваннямі на суму 250 млн рублёў. 

Фота — minsknews.by