У Мінску выкрадальнік ровараў сам папрасіўся за краты

Як паведамляе БелаПАН, абвінавачваны раней шэсць разоў быў судзімы за крадзяжы, хуліганства, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробныя правапарушэнні. Некалькі гадоў таму ён вызваліўся з-за кратаў, нідзе не працаваў, быў моцна залежны ад алкаголю. 

15 жніўня ён скраў ровар з пад'езда дома на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Ровар было прымацаваны тросам. Каб яго перарэзаць, абвінавачаны не паленаваўся схадзіць дадому па кусачкі, а потым на скрадзеным ровары з'ехаў у ГЦ "Ждановічы". Тут ён прапаноўваў ровар ўсім запар, чым і прыцягнуў увагу міліцыі. 

Пасля затрымання роварны злодзей заявіў, што хоча за краты. Мужчына кажа, што не можа не піць, а таксама не можа не красці, каб зарабляць на выпіўку.

Фота — dailynews.kz