У Мінску ў нядзелю выпала амаль 31% месячнай нормы ападкаў

У абсалютным выяўленні колькасць ападкаў склала 25 мм, або 25 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі, адзначае БелаПАН

Самыя моцныя ападкі 24 жніўня зафіксаваныя на метэастанцыі "Палеская" ў Брэсцкай вобласці — 44 мм (61,1% жнівеньскай нормы), у Слуцку, Жыткавічах і Навагрудку — па 30 мм (39,5%, 39,5% і 33,7%). 

Дарэчы, апошні месяц лета выдаўся ў Мінску дажджлівым: з 1 па 24 жніўня выпала 168,5% нормы (136,5 мм). Сярод абласных цэнтраў перавыкананая норма ў Брэсце — 114,2% (86,8 мм). Самымі засушлівымі апынуліся Гомель — 40,3% (27 мм) і Гродна — 68,6% (50,8 мм). 

У бліжэйшыя суткі ападкі не спыняцца. У сталіцы дзённая тэмпература не перавысіць 16 градусаў.

Фота із соціальных сетей