У Мінску шукаюць хлопца, які распранаўся перад дзяўчатамі (фота, відэа)
У Мінску шукаюць эксгібіцыяніста. Малады чалавек увечары 18 лютага ў раёне вуліцы Рачной дэманстраваў незнаёмым дзяўчатам свае геніталіі. Мінчанкі звярнуліся ў міліцыю. Пошукам зламысніка заняўся крымінальны вышук, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
Праваахоўнікі распаўсюдзілі фота і відэа невядомага і спадзяюцца, што грамадзяне дапамогуць яго апазнаць.
У Віцебску эксгібіцыяніст напаў на дзяўчыну, якая працуе ў АМАПе (відэа)
Фота: guvd.gov.by