У Мінску падчас руху стала кепска кіроўцу аўтобуса, ён пратараніў 7 аўтамабіляў

У Мінску падчас руху стала кепска кіроўцу маршрутнага аўтобуса, у выніку чаго ён выехаў на сустрэчную паласу. Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Чайлыткі. Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ РУУС Фрунзенскага раёна Алена Волчак, аўтобус спачатку сутыкнуўся з адным аўтамабілем, а пасля пашкодзіў яшчэ 6, якія былі прыпаркаваныя.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Вадзіцеля шпіталізавалі. ДАІ высвятляе абставіны здарэння.

Фота: belta.by