У Мінску — новы абсалютны максімум тэмпературы за амаль 80 гадоў
Трэцяга жніўня ў Мінску зафіксаваны новы рэкорд цяпла за ўвесь перыяд метэаназіранняў.
Як інфармуе БелаПАН, у нядзелю ў сталіцы паветра прагрэлася да 35,6 градуса вышэй за нуль. Гэта на 3,6 градуса вышэй за абсалютны максімум дня, зафіксаваны раней. Так, 3 жніўня 1971 г. было 32 градусы. Разам з тым нядзельная тэмпература на 0,6 градуса большая за рэкорд цеплыні за ўвесь перыяд метэаназіранняў. Дагэтуль толькі 29 ліпеня 1936 года было адзначана 35 градусаў.
Самым гарачым месцам 3 жніўня апынулася Мар'іна Горка — там было +36,5.
4 жніўня ў сталіцы чакаецца на пару градусаў халадней — +31...+33.
Фота — minsknews.by