У Мінску на працоўным месцы затрымалі інжынера факультэта радыёфізікі БДУ
Раніцай 27 траўня ў Мінску на працоўным месцы затрымалі інжынера факультэта радыёфізікі БДУ Паўла Пятрова, паведамляюць праваабаронцы. У чым яго абвінавачваюць, пакуль невядома.
Пятроў — ураджэнец Лунінца, яму 37 гадоў. Вядома, што ён працаваў над кандыдацкай дысертацыяй, мае шматлікія распрацоўкі, дзясяткі навуковых публікацый.
У пачатку мінулага года з'яўлялася інфармацыя, што Паўла Пятрова затрымлівалі сілавікі за яго грамадзянскую пазіцыю.