У Мінску мужчына з вышыні пятага паверха ўпаў у шахту ліфта (фота, відэа)
У Мінску мужчына з вышыні пятага паверха ўпаў у шахту ліфта. Здарэнне адбылося ўдзень 19 лістапада на будоўлі на тэрыторыі Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера па праспекце Незалежнасці, 64. Як інфармуе прэс-служба МНС, у ліфтавую шахту будынка радыялагічнага корпуса ўпаў сталяр. Яго даставалі адтуль ратавальнікі з дапамогай альпінісцкага рыштунку.
33-гадовага мужчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане ў гарбальніцу.
Фота: 112.by