У Мінску мужчына стаў адстрэльвацца пры затрыманні — МУС
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі
У Мінску арыштавалі 33-гадовага мужчыну, якога падазраюць у забойстве.
Як заяўляюць у МУС, пры затрыманні ён стаў адстрэльвацца. У адказ міліцыняты таксама адкрылі агонь. Мужчыну паранілі і пасля затрымання адвезлі ў бальніцу.
Мінчука падазраюць у забойстве, якое адбылося ў лістападзе 2021 года ў сталічнай Серабранцы. Тады ў кватэру на праспекце Ракасоўскага ўварваўся ўзброены мужчына і некалькі разоў стрэліў у 33-гадовую жанчыну.