У Мінску маці дваіх дзяцей гандлявала спайсам
У Мінску маці дваіх дзяцей гандлявала спайсам. З кастрычніка мінулага года 41-гадовая жанчына працавала на інтэрнэт-краму, рабіла ў сталіцы закладкі з курыльнай сумессю. Калі міліцыянеры затрымалі зламысніцу, у яе пры сабе былі каля 60 пакецікаў са спайсам. Столькі закладак яна павінна была зрабіць за дзень, але не паспела, адзначае прэс-служба мінскай міліцыі.
Жанчына распавяла, што за адну закладку ёй абяцалі плаціць 70 тысяч рублёў. Падчас ператрусу ў яе кватэры ў доме па завулку Казлова знайшлі шпрыцы. Аказваецца, мінчанка ўжывала наркотыкі. Вядома, што раней яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап'янення.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў". Жанчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.