У Мінску і Гродне сёння пабітыя тэмпературныя рэкорды

У Мінску і Гродне сёння пабітыя тэмпературныя рэкорды

У панядзелак, 7 снежня, у Мінску і Гродне былі пабітыя тэмпературныя рэкорды. У сталіцы было больш за 8 градусаў цяпла. Гэта максімальная тэмпература, зафіксаваная ў гэты дзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Папярэдні рэкорд трымаўся ад 2006 года — 7,3 градуса са знакам плюс. Абсалютны максімум снежня для Мінска быў зафіксаваны 5 і 6 снежня 1961 года — 10,3 градуса цяпла, інфармуе БЕЛТА.

У Гродне сёння паветра прагрэлася да 9,4 градуса вышэй за нуль. Папярэдні рэкорд быў пастаўлены таксама ў 2006 годзе — 8,3 градуса цяпла. Але тэмпературны рэкорд снежня не змяніўся — 5 снежня 1961-га ў абласным цэнтры было 12,7 градуса цяпла.

Паводле сіноптыкаў, зіма ў Беларусі будзе цёплая. Тэмпература паветра трымаецца на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму.

Фота: Bymedia.net, БЕЛТА

У Мінску і Гродне сёння пабітыя тэмпературныя рэкорды