У Мінску адкрыюць амбасаду Аўстрыі

У Мінску адкрыюць амбасаду Аўстрыі

У аўторак, 9 лютага, у Мінску адкрыюць амбасаду Аўстрыі. Урачыстая цырымонія пачнецца на вуліцы Энгельса, 34а / 2 у 16.30. У ёй прымуць удзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і генеральны сакратар па замежных справах Аўстрыі Міхаэль Лінхарт.

Нагадаем, пасля прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 году на сустрэчы з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Лайтлам і першым намеснікам старшыні Нацыянальнай рады Аўстрыі Карлхайнцам Копфам Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адгарнуць новую старонку ў адносінах паміж Мінскам і Венай. А ў верасні летась ён сустрэўся ў Нью-Ёрку з фэдэральным прэзідэнтам Аўстрыі Хайнцам Фішэрам і запрасіў яго наведаць нашу краіну.