У мінскім Уруччы амапаўцы затрымалі выкрадальніка электракабеля

На вуліцы Цяпінскага ў мінскім Уруччы байцы АМАП затрымалі выкрадальніка электракабеля.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС, напярэдадні вечарам ва Уруччы знікла электрычнасць. Як выявілася, да гэтага спрычыніўся 46-гадовы мужчына, якія перарэзаў кабель сувязі і адклаў яго ў калодзеж. Зранку рамонтная брыгада, якая прыехала ліквідаваць няспраўнасць, пабачыла мужчыну, які сыходзіў са скрадзеным кабелем даўжынёй 75 м.

Рамонтнікі выклікалі амапаўцаў, і тыя затрымалі выкрадальніка. Пры сабе той меў усё неабходнае для краждзяжу: нажоўку, нажы, пальчаткі, адвёрткі. Выявілася, што раней ён працаваў у арганізацыі па пракладцы кабеляў і сам усталёўваў няўдала скрадзены кабель.

Цяпер мужчына не працуе, жыве ў Смалявічах. Раней ён быў неаднаразова судзімы за крадзяжы і рабаванне.

Фота: sevas.com