У Мінскім раёне знайшлі цела зніклай 19-гадовай дзяўчыны

Пасля яе знікнення сваякі звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі асобу кіроўцы, які патлумачыў, што падвёз яе да Міханавічаў і пасля гэтага яе не бачыў. Аднак, высветлілася, што ён і Вікторыя былі знаёмыя каля трох гадоў, перыядычна кантактавалі праз сацыяльныя сеткі, сустракаліся ў кампаніях. Да таго ж у яго паказаннях былі супярэчнасці.

Як інфармуе БЕЛТА, следчыя зрабілі выснову, што менавіта гэты малады чалавек мог забіць дзяўчыну, а пасля схаваць яе цела. Неўзабаве ён прызнаўся ў тым, што выпадкова задушыў Вікторыю і, спалохаўшыся, закапаў яе цела каля Мінска. Гэтае месца ён і паказаў праваахоўнікам.

Здымак з архіву. Фота — Fotolia