У Мінскім раёне таксама ўключаюць батарэі

Батарэя, ілюстрацыйнае фота / DELFI
У Мінскім раёне з 7 траўня зноў уключаюць батарэі. Гэта звязана з пахаладаннем і неабходнасцю забяспечыць камфортныя ўмовы ў сацыяльна значных аб'ектах, піша выданне "Прысталічча".
Першымі цяпло атрымаюць гатэлі, бібліятэкі, дзяржаўныя архівы, музеі, установы сацыяльнага забеспячэння, а таксама медыцынскія, лячэбна-прафілактычныя, школьныя і дашкольныя ўстановы па ўсім Мінскім раёне.
Адключаць ацяпленне, калі ўсталюецца стабільнае цёплае надвор'е. Камунальнікі арыентуюцца на сярэднесутачную тэмпературу вышэй за +8 градусаў на працягу трох дзён запар.
Раней стала вядома, што батарэі зноў уключаюць у Віцебскай вобласці, а таксама ў некаторых іншых раёнах краіны. На бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць у Беларусі начныя замаразкі да -5 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.