У Мінску пачалі ацяпляльны сезон

Батарэя, ілюстрацыйнае фота

Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

25 верасня ў Мінску пачаўся ацяпляльны сезон. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.

Першымі цяпло атрымаюць так званыя аб'екты сацыяльнай сферы. Гэта дзіцячыя садкі і школы, медыцынскія і лекава-прафілактычныя ўстановы, установы сацзабеспячэння і навучальна-спартыўныя, а таксама музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і гатэлі.

Таксама сёння ацяпленне ўключылі ў Віцебскай вобласці.

Рашэнне пра пачатак ацяпляльнага сезону прымаюць мясцовыя ўлады. У кватэрах батарэі ўключаюць, калі сярэднясутачная тэмпература паветра не перавышае +8 градусаў. На чацвер і пятніцу на большай частцы Беларусі сіноптыкі прагназавалі начныя замаразкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.