У Віцебскай вобласці з чацвярга ўключаюць ацяпленне

Батарэя, ілюстрацыйнае фота

Батарэя, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

25 верасня ўключаць ацяпленне на аб'ектах сацыяльнай сферы Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскі аблвыканкам. Рашэнне прынятае ў сувязі з пахаладаннем і прагнозам на бліжэйшы час.

Найперш ацяпленне будуць уключаць у дашкольных і школьных установах адукацыі, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных, лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх установах, на аб'ектах сацыяльнага абслугоўвання. Таксама цяпло паступіць у музеі, дзяржаўныя архівы і гатэлі.

Рашэнне пра пачатак ацяпляльнага сезону прымаюць мясцовыя ўлады. У сацыяльных аб'ектах батарэі ўключаюць, калі сярэднесутачная тэмпература паветра трое сутак запар трымаецца не вышэй за +10 градусаў. А ў жылыя дамы цяпло пачынае паступаць, калі сярэднясутачная тэмпература паветра цягам трох сутак не перавышае 8 градусаў цяпла.

У Мінску летась ацяпляльны сезон пачаўся 4 кастрычніка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.