Адміністрацыя гомельскага СІЗА адмаўляецца ўключаць ацяпленне
Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pixabay
У камерах гомельскага СІЗА №3 пануе холад, а ацяпленне не ўключаюць. Між тым частка падследных у гэтым СІЗА знаходзіцца без цёплага адзення.
Як паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY, з гэтай прычыны частка людзей сістэматычна адмаўляецца ад прагулак. Ад пераахаладжэння павялічваецца колькасць прастудных захворванняў сярод вязняў СІЗА.
Дарэчы, у Гомельскай вобласці з улікам неспрыяльных умоваў надвор'я ацяпляльны сезон сёлета пачаўся 26 верасня. На пачатку кастрычніка начная тэмпература апускалася да +3 градусаў.
Аднак скаргі ў адміністрацыю СІЗА-3 плёну не прыносяць. Там адказваюць, што да 15 кастрычніка ацяпленне ў следчым ізалятары не прадугледжанае.