У Мінскім раёне на жанчыну ўпаў жалезабетонны слуп

У Мінскім раёне на жанчыну ўпаў жалезабетонны слуп. Здарэнне адбылося ўдзень 26 сакавіка ў вёсцы Анопаль на падворку прыватнага дома. Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, жанчына капала траншэю і ў нейкі момант глеба прасела, слуп зрушыўся з месца і заціснуў ёй ногі. Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльных інструментаў вызвалілі пацярпелую і перадалі яе медыкам. Жанчыну шпіталізавалі, папярэдні дыягназ — "пераломы, траўматычны шок".

mchs.gov.by

mchs.gov.by