У мінскім аэрапорце будзе толькі адна служба таксі: 450 тысяч да цэнтра
Машыны будуць класа С, цёмнага колеру, не старэйшыя за 7 гадоў. Таксістаў апрануць у спецыяльную ўніформу.
Конкурс на працу ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” выйграла служба таксі 157. Аўтаматызаваная сістэма выкліку машын у тэставым рэжыме ўжо пачала працаваць, паведамляе tut.by.
Іншыя службы будуць мець магчымасць працаваць толькі ў агульнадаступных месцах, але заехаць на стаянку для перавозчыкаў не змогуць.
Такім чынам, адзіная афіцыйная служба будзе вазіць пасажыраў за 430-450 тысяч у залежнасці ад раёна горада. За кожнага пасажыра яны заплацяць аэрапорту 50 тысяч рублёў.
Для аўтамабіляў і кіроўцаў афіцыйнага таксі аэрапорта былі высунутыя пэўныя патрабаванні: аўтамабіль не старэйшы за 7 гадоў, клас С ці вышэйшы, цёмны колер, налепкі і жоўтыя нумары, мінімум 2 дзверы з правага боку, чысты вонкавы выгляд і салон, а таксама таблічка з іменем кіроўцы і тарыфам.
Самі таксісты мусяць мець стаж, не меншы за 3 гады, узрост ад 20 да 60, адсутнасць аварый і штрафаў. Яны абавязаныя надзяваць пінжак, штаны, кашулю і закрыты абутак нават летам.
Як можна даехаць да нацыянальнага аэрапорта?
Акрамя таксі даехаць да аэрапорта можна на цягніку, аўтобусе ці маршрутцы.
Маршрутка каштуе 35 тысяч рублёў. Даязджае з Цэнтральнага аўтавакзала да аэрапорта за 45 хвілін.
Аўтобус абыдзецца ў 32 950 рублёў. Даязджае з Цэнтральнага аўтавакзала да аэрапорта за 55 хвілін.
Расклад руху аўтобусаў і маршрутак можна паглядзець тут.
Цягнік каштуе 25 тысяч. Едзе 56 хвілін. Праўда, даязджае не да самога аэрапорта. З чыгуначнай станцыі пасажыраў паўкіламетра падвозіць бясплатны аўтобус. Расклад цягнікоў.