У Мінскай вобласці злавілі 45 п'яных вартаўнікоў

Іх вынікі аказаліся сумнымі. Аж 96 вартаўнікоў, якія мусілі ахоўваць маёмасць і ўраджай, адсутнічалі на месцы. Яшчэ 45 вартаўнікоў знаходзіліся на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

Таксама міліцыя адзначае, што ў сельскай гаспадарцы вельмі шмат крадзяжоў. Прычым чацвёра з пяці злодзеяў — гэта працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Найчасцей крадуць дызельнае паліва, малако, камбікорм і сена, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".