У Мінскага метрапалітэна з’явіўся новы кіраўнік

У Мінскага метрапалітэна з’явіўся новы кіраўнік

У Мінскага метрапалітэна з’явіўся новы дырэктар — ім стаў Уладзімір Сотнікаў, якога прызначылі на гэтую пасаду рашэннем Мінгарвыканкама ад 12 лютага 2016 года. Папярэдні кіраўнік прадпрыемства Андрэй Юрэня пакінуў сваю пасаду ў кастрычніку мінулага года па ўласным жаданні, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу сталічнай падземкі.

Новаму дырэктару Мінскага метро 55 гадоў. Ён нарадзіўся ў Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці, скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі па спецыяльнасці “будаўніцтва чыгункі, пуць і пуцявая гаспадарка”. Пасля інстытуту працаваў на Маладзечанскай дыстанцыі Беларускай чыгункі. У 1983 годзе стаў намеснікам начальніка, а ў 1991 годзе — галоўным інжынерам гэтай дыстанцыі.

У 2002 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка, а ў 2012 годзе — галоўным інжынерам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.