У Мазырскім раёне ўнук задушыў падушкай сваю бабулю

Паводле экспертызы, смерць наступіла ад механічнай асфіксіі. "Папярэдне высветлена, што ўнук 1991 года нараджэння, жыхар Мазыра, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у 20.30 у сварцы задушыў бабулю падушкай. У цяперашні час падазраваны затрыманы",паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МУС.

Усяго ў Беларусі за мінулыя суткі было зарэгістравана 262 злачынствы і 35 здарэнняў. Гэта на 84 злачынствы і 9 здарэнняў менш у параўнанні з адпаведнымі суткамі мінулага года. Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 179 злачынстваў, па 103 з якіх устаноўленыя падазраваныя. У агульнай масе злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку 63% складаюць крадзяжы, 2% — рабаванні, 4,5% — хуліганствы.