У Маскве затрымалі беларускага "медыка"-аферыста

Цуд-лекі аферысты прапаноўвалі за 77 тысяч расійскіх рублёў. Злавіць аферыстаў дапамагла пільная супрацоўніца Ашчаднага банка, паведамляе ТВЦ.
 
Два махляры прапанавалі знаёмай пенсіянерцы купіць цуд айчыннай медыцыны — апарат, які лечыць ад усіх хвароб. Даверлівая бабулька пайшла з мужчынамі ў касу, каб зняць грошы. Аднак супрацоўніцы банка мужчыны падаліся падазронымі, і яна паведаміла пра іх у паліцыю. Атрад неадкладнага рэагавання затрымаў зламыснікаў. Імі апынуліся 53-гадовы жыхар Беларусі і 34-гадовы жыхар Цюменскай вобласці Расіі. 

На гора-"лекараў" пачалі крымінальную справу за махлярства.

Фота — tvc.ru